КАЛІНКАВІЦКІ ЦЭНТР СТАНДАРТЫЗАЦЫІ, МЕТРАЛОГІІ І СЕРТЫФІКАЦЫІ


Гісторыя стварэння Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі»

У 1944 г. утворана Палескае Упраўленне ўпаўнаважанага пры СНК БССР. У далейшым было створана Упраўленне Камітэта па справах мер і вымяральных прыбораў пры Палескім аблвыканкаме, асноўнай функцыяй якога, у той час, з’яўлялася паверка найпрасцейшых відаў вагавымяральных прыбораў, мер даўжыні і аб’ёму. Паверачнае аддзяленне Упраўлення знаходзілася непасрэдна ў г. Калінкавічы.

Па дадзеных архіўных дакументаў першыя згадкі пра супрацоўнікаў, якія працавалі ва Упраўленні Камітэта па справах мер і вымяральных прыбораў пры Палескім аблвыканкаме, датуюцца 12.01.1945. Гэта дата і ўзятая за аснову пачатку ўтварэння РУП «Калінкавіцкі ЦСМС».

У 1962 г. у г. Калінкавічы было створана міжраённае аддзяленне пры Гомельскай лабараторыі дзяржаўнага нагляду за стандартамі і вымяральнай тэхнікай. Узначальваў аддзяленне Рагінскі Юрый Навумавіч.

У 1975 г. загадам Дзяржстандарту СССР ад 01.04.1975 №32 міжраённае аддзяленне было пераўтворана ў Калінкавіцкую міжраённую лабараторыю дзяржаўнага нагляду за стандартамі і вымяральнай тэхнікай. Лабараторыя знаходзілася па вул. Ламаносава, начальнікам яе быў прызначаны Кабанаў Юрый Мікалаевіч. За лабараторыяй была замацавана тэрыторыя былой Палескай вобласці. Колькасць работнікаў складала ўсяго 12 чалавек. Асноўнымі відамі дзейнасці лабараторыі з’яўляліся дзяржаўная паверка сродкаў вымярэнняў, дзяржаўны нагляд за вымяральнымі прыборамі, а затым і якасцю прадукцыі.

У 1988 г. загадам Дзяржстандарту СССР ад 11.11.1988 №444 на базе Калінкавіцкай міжраённай лабараторыі дзяржаўнага нагляду за стандартамі і вымяральнай тэхнікай створаны Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі і метралогіі. Работнікі цэнтра ажыццяўлялі дзяржаўную праверку сродкаў вымярэнняў, дзяржаўны нагляд за стандартамі, сродкамі вымярэнняў, якасцю сыравіны, матэрыялаў, складнікаў і гатовай прадукцыі.

У 2000 г. загадам Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2000 №101 Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі і метралогіі перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі». У перыяд з 2001 па 2010 гг. прадпрыемства ўзначальвалі Вараб’ёў Аляксандр Мікалаевіч, Бугаец Васіль Іосіфавіч. У 2011 г. дырэктарам цэнтра прызначаны Ярац Уладзімір Рыгоравіч.

У цяперашні час РУП «Калінкавіцкі ЦСМС» – гэта дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, якая ўключае ў сябе чатыры асноўныя падраздзяленні:

  • аддзел метралогіі;
  • аддзел стандартызацыі і сертыфікацыі;
  • аддзел выпрабаванняў;
  • сектар матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння.

 

 

РУП "Калінкавіцки ЦСМС"

Дырэктар - Ярац Уладзімір Рыгоравіч

247710, вул. 50 год Кастрычніка, 50, г. Калинковичи

Прыёмная тэл / факс: +375 2345 3 18 50

E-mail: postmaster@kalinkovichi-csms.of.by

Рэжым працы:

пн-чц 8.00-17.00

пт 8.00-16.00

абедзенны перапынак 12.00-12.48

 

 

Вышэйшы дзяржаўны орган

 Дзяржстандарт

Старшыня – Татарыцкі Валянцін Баляслававіч

220053, Старавіленскі тракт, 93, Мінск

Тэл. прыёмнай: +375 17 233 52 13

Тэл. гарачай лініі: +375 17 233 37 69

Факс: +375 17 233 25 88

E-mail: belst@gosstandart.gov.by

Афіцыйны сайт: gosstandart.gov.by

Рэжым працы: 9.00-18.00, абедзенны перапынак: 13.00-14.00

­