КАЛІНКАВІЦКІ ЦЭНТР СТАНДАРТЫЗАЦЫІ, МЕТРАЛОГІІ І СЕРТЫФІКАЦЫІ


Паслугі па тэхнічным нармаванні і стандартызацыі

Заканадаўчыя асновы

Заканадаўчай асновай інфармацыйнага забеспячэння ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь "Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі".

«Артыкул 31. Распаўсюд (прадастаўленне) тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, дакументаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, інфармацыі аб іх»

«п.6 Афіцыйнае распаўсюджванне (прадастаўленне) тэхнічных рэгламентаў Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных стандартаў, агульнадзяржаўных класіфікатараў, міждзяржаўных стандартаў, інфармацыі аб іх, інфармацыі аб зарэгістраваных тэхнічных умовах ажыццяўляецца на платнай аснове нацыянальным інстытутам па стандартызацыі ў рамках Сістэмы комплекснага інфармацыйнага забеспячэння ў галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі».

«п.7 Афіцыйнае распаўсюджванне (прадастаўленне) тэхнічных актаў, інфармацыі аб іх можа ажыццяўляцца на платнай аснове дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі, якія зацвердзілі гэтыя акты, а адносна дзяржаўных стандартаў, міждзяржаўных стандартаў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, інфармацыі аб іх – дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь».

РУП «Калінкавіцкі ЦСМС» упаўнаважана на афіцыйны распаўсюд дзеючых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ТНПА, у тым ліку ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і інфармацыі аб іх у адпаведнасці з дамовай з нацыянальным інстытутам па стандартызацыі (БелДІСС) ад 17.04.2017 №97/17-339.

 

Віды паслуг і работ:

  • Даведачна-інфармацыйнае абслугоўванне

пералік прадастаўляемых паслуг:

а) прадастаўленне інфармацыі аб дзеючых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ТНПА, тэрміны дзеяння, замене, адмене, аб наяўнасці змен;

б) прадастаўленне інфармацыі аб распрацоўніках, адрасах трымальнікаў арыгіналаў тэхнічных умоў (ТУ);

в) прадастаўленне інфармацыі Нацыянальнага фонду ТНПА па міжнародным стандартам (ІСО, МЭК, Дырэктывам ЕС, ЕN і інш.) аб наяўнасці ў Нацыянальным фондзе, аб мовах перакладаў;

г) прадастаўленне для азнаямлення канкрэтных ТНПА прадстаўніку Замоўца пры наведванні фонду (без права вынасу з памяшкання фонду);

д) прадастаўленне перыядычных выданняў і навукова-тэхнічнай літаратуры ў галіне тэхнічнага нармавання, стандартызацыі і метралогіі пры наведванні фонду;

е) кансультацыі па пытаннях фарміравання і вядзення фондаў ТНПА арганізацый

  • Забеспячэнне дзеючымі тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі (ТНПА) у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы «САРС» (гэты від паслуг выконваецца па заяўцы прадпрыемства, якая падаецца ў адвольнай форме на імя дырэктара цэнтра, або афармляецца на бланку пры наведванні фонду. У заяўцы адзначаюцца ўсе рэквізіты заказчыка, нумар кантактнага тэлефона. ТНПА, якія замаўляюцца, размяшчаюцца ў заяўцы ў слупок); 
  • Тэматычная падборка ТНПА па тэме, якая цікавіць заказчыка (калі заказчыку нумары неабходных ТНПА не вядомыя, то ў заяўцы адзначюцца віды прадукцыі, паслуг і т.п. і спецыялісты фонду зробяць падборку неабходных ТНПА);
  • Актуалізацыя фонду ТНПА заказчыка

актуалізацыя фондаў ТНПА робiцца:

а) самім заказчыкам – прадстаўнік заказчыка дастаўляе свае ТНПА ў фонд, дзе самастойна праводзіць работы па іх зверцы і актуалізацыі. Паслуга прадастаўляецца, калі заказчык працуе з фондам па дамове і рэгулярна аплачвае інфармацыйна-дагаворныя паслугі – дадатковая аплата не ажыццяўляецца; 

б) спецыялістам фонду ТНПА – заказчык афармляе заяўку на правядзенне адпаведных работ, дастаўляе свае ТНПА ў фонд, дзе спецыялістам фонду праводзяцца работы па зверцы і актуалізацыі пасля папярэдняй аплаты выпісанага рахунка-акта; 

в) спецыялістам фонду ТНПА з выездам на прадпрыемства – заказчык падае заяўку на правядзенне работ па зверцы і актуалізацыі ТНПА з накіраваннем спецыяліста фонду на прадпрыемства, аплачвае выдаткі па выкананні работ па актуалізацыі, выездзе спецыяліста, камандзіровачныя выдаткі. На прадпрыемстве падрыхтоўваецца працоўнае месца, усе наяўныя ТНПА, дзень правядзення работ вызначаецца па дамоўленасці.  

  • Інфармацыйна-метадычныя паслугі на дагаворнай аснове (інфармацыя аб зацвярджэнні новых ТНПА, скасаванні/замене ТНПА, унясенні змяненняў/паправак у ТНПА накіроўваецца штомесяц прадпрыемствам, якія працуюць па дагаворах на інфармацыйна-метадычнае абслугоўванне. Прадпрыемствам, якія працуюць па праграме «Абанент фонду» штомесяц накіроўваецца інфармацыя аб зацверджаных ТНПА, а таксама тэксты змяненняў, паправак, унесеных у ТНПА, якія знаходзяцца на абаненцкім абслугоўванні згодна з пададзеным заказчыкам Пералікам)
  • Замена вокладак ТНПА з сімволікай СССР (у мэтах выканання распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005г № 108, распараджэння Савета Міністраў РБ ад 20.07.2007 г № 10/114 і лісты Дзяржстандарту ад 23.07.2007 г БелДІСС выконваліся работы па замене сімволікі СССР на вокладках міждзяржаўных стандартаў, зацверджаных і выдадзеных да 1992 года. Калінкавіцкі ЦСМС аказвае дапамогу арганізацыям у замене вокладак міждзяржаўных стандартаў)
  • Брашуроўка (супрацоўнік Фонду якасна і хутка аказвае паслугі па брашуроўкі дакументаў)

 

 

 

РУП "Калінкавіцки ЦСМС"

Дырэктар - Ярац Уладзімір Рыгоравіч

247710, вул. 50 год Кастрычніка, 50, г. Калинковичи

Прыёмная тэл / факс: +375 2345 3 18 50

E-mail: postmaster@kalinkovichi-csms.of.by

Рэжым працы:

пн-чц 8.00-17.00

пт 8.00-16.00

абедзенны перапынак 12.00-12.48

 

 

Вышэйшы дзяржаўны орган

 Дзяржстандарт

Старшыня – Татарыцкі Валянцін Баляслававіч

220053, Старавіленскі тракт, 93, Мінск

Тэл. прыёмнай: +375 17 233 52 13

Тэл. гарачай лініі: +375 17 233 37 69

Факс: +375 17 233 25 88

E-mail: belst@gosstandart.gov.by

Афіцыйны сайт: gosstandart.gov.by

Рэжым працы: 9.00-18.00, абедзенны перапынак: 13.00-14.00

­