КАЛІНКАВІЦКІ ЦЭНТР СТАНДАРТЫЗАЦЫІ, МЕТРАЛОГІІ І СЕРТЫФІКАЦЫІ


ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ

У сувязi з уступленнем у сiлу з 2 студзеня 2023 г. змяненняў i дапаўненняў, унесеных у Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб», падача электронных зваротаў у дзяржаўныя органы i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi будзе ажыццяўляцца пры дапамозе дзяржаўнай адзiнай (iнтэграванай) рэспублiканскай iнфармацыйнай ciстэмы ўлiку i апрацоўкi зваротаў грамадзян i юрыдычных асоб ОБРАЩЕНИЯ.БЕЛ.

Электронныя звароты, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Калінкавіцкі ЦСМС" можна накіраваць на адрас нашай электроннай пошты, альбо праз спецыяльныя формы.

Электронная пошта

Электронныя звароты павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
  2. Звароты грамадзян павінны змяшчаць:
    • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
    • выклад сутнасці звароту;
    • адрас электроннай пошты заяўніка.
  3. Звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
    • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
    • поўную назву юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
    • выклад сутнасці звароту;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
    • адрас электроннай пошты заяўніка.

Пры неабходнасці магчыма прымацаванне да формы электроннага звароту дадатковых дакументаў і (або) звестак (дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументаў аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (або) звестак, неабходных для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах).

Дапушчальнымі фарматамі дакументаў, якія прымацоўваюцца, і (або) звестак, названых вышэй, у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і сціскання даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

Разгляд электронных зваротаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

 Электронныя звароты разглядаюцца па сутнасці не пазней пятнаццаці дзён з дня іх рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў выпадках, калі яны:

  •  выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адкліканне звароту

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.

У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту спыняецца разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртаюцца заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

Абскарджанне адказаў на звароты

  1. Адказ на зварот або рашэнне Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  2. Вышэйстаячая арганізацыя пры паступленні такой скаргі правярае звесткі, якія змяшчаюцца ў ёй, і пры наяўнасці падстаў для станоўчага рашэння выкладзеных у звароце пытанняў разглядае зварот па сутнасці альбо выдае адпаведным арганізацыям, якія разглядалі зварот па сутнасці, абавязковае для выканання прадпісанне аб належным рашэнні гэтых пытанняў, аб чым паведамляе заяўніку. Арганізацыя, якая атрымала такое прадпісанне, павінна выканаць яго ў названы ў прадпісанні тэрмін, але не пазней аднаго месяца і на працягу трох рабочых дзён паведаміць аб гэтым у вышэйстаячую арганізацыю, а таксама накіраваць адказ заяўніку.
  3. Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйстаячую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
  4. Адказ на скаргу ў вышэйстаячую арганізацыю можа быць абскарджаны ў судзе, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое адносіцца да кампетэнцыі адпаведнай вышэйстаячай арганізацыі.
  5. Разгляд вышэйшай арганізацыяй скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і тэрміны, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" для разгляду зваротаў.

 

 

 

РУП "Калінкавіцки ЦСМС"

Дырэктар - Ярац Уладзімір Рыгоравіч

247710, вул. 50 год Кастрычніка, 50, г. Калинковичи

Прыёмная тэл / факс: +375 2345 3 18 50

E-mail: postmaster@kalinkovichi-csms.of.by

Рэжым працы:

пн-чц 8.00-17.00

пт 8.00-16.00

абедзенны перапынак 12.00-12.48

 

 

Вышэйшы дзяржаўны орган

 Дзяржстандарт

Старшыня – Татарыцкі Валянцін Баляслававіч

220053, Старавіленскі тракт, 93, Мінск

Тэл. прыёмнай: +375 17 233 52 13

Тэл. гарачай лініі: +375 17 233 37 69

Факс: +375 17 233 25 88

E-mail: belst@gosstandart.gov.by

Афіцыйны сайт: gosstandart.gov.by

Рэжым працы: 9.00-18.00, абедзенны перапынак: 13.00-14.00

­