Мэты і задачы
Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі і метралогіі створаны ў адпаведнасці з загадам Дзяржстандарту СССР ад 11.11.1988 № 444. Перайменаваны ў Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Калінкавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» (РУП «Калінкавіцкі ЦСМС») у адпаведнасці з загадам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2000 №101.
РУП «Калінкавіцкі ЦСМС» – гэта дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, якая ўключае ў сябе чатыры асноўныя падраздзяленні:
- аддзел метралогіі;
- аддзел стандартызацыі і сертыфікацыі;
- аддзел выпрабаванняў; сектар матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння.
АСНОЎНЫМІ МЭТАМІ ДЗЕЙНАСЦІ РУП «КАЛІНКАВІЦКІ ЦСМС» З’ЯЎЛЯЮЦЦА:
- удзел у рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі:
у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў і ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням;
па абароне жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і аховы навакольнага асяроддзя, абароне інтарэсаў дзяржавы і спажыўцоў у пытаннях якасці прадукцыі, выканання работ і аказання паслуг;
- забеспячэнне:
выканання абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза па забеспячэнні бяспекі прадукцыі, работ і паслуг для навакольнага асяроддзя, жыцця, здароўя і маёмасці грамадзян, у мэтах тэхнічнай і інфармацыйнай сумяшчальнасці, адзінства метадаў кантролю, адзінства маркіроўкі і іншых абавязковых патрабаванняў;
функцыянавання сістэмы тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, сістэмы забеспячэння адзінства вымярэнняў, а таксама Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
РУП «КАЛІНКАВІЦКІ ЦСМС» РЭАЛІЗУЕ ШЫРОКІ СПЕКТР ЗАДАЧ, СЯРОД ЯКІХ:
- правядзенне ў адпаведнасці з галіной акрэдытацыі работ па пацвярджэнні адпаведнасці аб’ектаў тэхнічнага нармавання і (або) аб’ектаў стандартызацыі, у дачыненні да якіх устаноўлены тэхнічныя патрабаванні, у тым ліку кантроль за сертыфікаванымі прадукцыяй, работамі, паслугамі і сістэмамі менеджменту і выдача заяўнікам на сертыфікацыю ва ўстаноўленым парадку сертыфікатаў адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і ў рамках Мытнага саюза, і іх дублікатаў;
- удзел у работах па акрэдытацыі выпрабавальных, праверачных і калібровачных лабараторый юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, аказанні метадычнай дапамогі па падрыхтоўцы да акрэдытацыі гэтых лабараторый;
- правядзенне:
метралагічнага кантролю сродкаў вымярэнняў, складаных і высокадакладных вымярэнняў, іншых метралагічных работ ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з галіной акрэдытацыі;
праверкі, каліброўкі, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў; рамонту і тэхнічнага абслугоўвання сродкаў вымярэнняў;
атэстацыі выпрабавальнага абсталявання;
метралагічнай экспертызы і распрацоўкі методык выканання вымярэнняў, методык праверкі, каліброўкі, праграм і методык метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, методык атэстацыі выпрабавальнага абсталявання;
адбору пробаў і выпрабаванняў харчовай, нехарчовай, сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны ў адпаведнасці з галіной акрэдытацыі, у тым ліку кантроль іх радыеактыўнага забруджвання;
высакавольтных выпрабаванняў сродкаў абароны, электрафізічных і цеплавізійных вымярэнняў;
кантролю якасці будаўнічых і будаўніча-мантажных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў;
ацэнкі якасці выканання вымярэнняў і работ па кантролі за дзейнасцю падраздзяленняў радыяцыйнага кантролю;
- аказанне на дагаворнай аснове паслуг па падрыхтоўцы падраздзяленняў радыяцыйнага кантролю да ацэнкі якасці выканання вымярэнняў;
- удзел у распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, тэхнічных нарматыўных прававых актаў у сферы тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці;
- ажыццяўленне навукова-тэхнічнай прапаганды і прадастаўленне інфармацыі па пытаннях тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, метралогіі, пацвярджэння адпаведнасці, выпрабаванняў і іншых напрамках дзейнасці прадпрыемства; арганізацыя і правядзенне нарад, семінараў і канферэнцый па гэтых пытаннях;
- інфармацыйнае забеспячэнне тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, выкананне работ па распаўсюджванні стандартаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных, міждзяржаўных стандартаў, тэхнічных умоў і іншай нарматыўнай дакументацыі;
- выкананне на дагаворнай аснове платных работ і паслуг у галіне тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, метралогіі, пацвярджэння адпаведнасці і выпрабаванняў.