АДДЗЕЛ СТАНДАРТЫЗАЦЫІ І СЕРТЫФІКАЦЫІ
На базе аддзела стандартызацыі і сертыфікацыі створаны і акрэдытаваны ў Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь орган па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг, атэстат акрэдытацыі BY/112 012.01, і орган па сертыфікацыі сістэм менеджменту, атэстат акрэдытацыі BY/112 012.2.
Чопік Андрэй Уладзіміравіч
Начальнік аддзела стандартызацыі і сертыфікацыі
тэл/факс: 8 02345 3 35 76
e-mail: cert@kalinkovichi-csms.of.by
Закон Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 437-З «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» вызначае прававыя і арганізацыйныя асновы ацэнкі адпаведнасці тэхнічным патрабаванням, забеспячэнне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне ацэнкі адпаведнасці, у тым ліку патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2004 г. «Аб тэхнічным нармаванні і стандартызацыі» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 24 кастрычніка 2016 г. № 436-З)».
Прэтэнзіі і канфліктныя сітуацыі
Справаводства па зваротах грамадзян (скаргах) вядзе сакратар прыёмнай – Цыбліенка Святлана Аляксееўна, тэл/факс 802345 3-18-50. З рэзалюцыяй дырэктара цэнтра скарга паступае начальніку аддзела сертыфікацыі. На працягу 15 дзён з дня рэгістрацыі скаргі прымаецца рашэнне па сутнасці скаргі ў рабочым парадку. Аб рашэнні пісьмова паведамляюць заяўніку.
Канфліктныя сітуацыі разглядаюцца начальнікам аддзела ў працэсе правядзення работ па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг, і інспекцыйнага кантролю. Усе работы праводзяцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. №300-З «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».