Ацэнка якасці выканання вымярэнняў падраздзяленняў радыяцыйнага кантролю (ПРК), радыяцыйны кантроль экспартуемай прадукцыі лясной гаспадаркі
Аддзел выпрабаванняў РУП «Калінкавіцкі ЦСМС» праводзіць ацэнку якасці выканання вымярэнняў ПРК, з выдачай пасведчанняў якасці выканання вымярэнняў.
Запрашаем да супрацоўніцтва зацікаўленых асобаў.
Пералік неабходных дакументаў:
- заяўку з галіной дзейнасці, якая вызначаецца наменклатурай прадукцыі і аб’ектаў, што падлягаюць кантролю па параметрах радыяцыйнай бяспекі (Дадатак 1);
- копію Палажэння або Статута ПРК;
- пашпарт ПРК, тытульны ліст якога аформлены ў адпаведнасці з Дадаткам 4, што змяшчае інфармацыю, указаную ў Дадатку 2 і Дадатку 3;
- схему радыяцыйнага кантролю, распрацаваную ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб кантролі радыеактыўнага забруджвання ад Чарнобыльскай катастрофы ў Рэспубліцы Беларусь;
- службовыя інструкцыі супрацоўнікаў ПРК.
Радыяцыйны кантроль прадукцыі лясной гаспадаркі ўключае ў сябе:
- афармленне заявы на выдачу экспартнага сертыфіката на сельскагаспадарчую прадукцыю (афармляе заказчык)
- правядзенне адбору ўзораў (проб) прадукцыі лясной гаспадаркі
- правядзенне вымярэнняў удзельнай актыўнасці радыенукліду цэзію-137
- афармленне пратаколу выпрабаванняў;
- афармленне экспартнага сертыфіката на сельскагаспадарчую прадукцыю.