Радыяцыйны кантроль харчовай, нехарчовай прадукцыі, вады пітной
Радыяцыйны кантроль харчовай, нехарчовай прадукцыі, вады пітной уключае ў сябе выпрабаванні па вызначэнні:
УДЗЕЛЬНАЙ (АБ’ЁМНАЙ) АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ ЦЭЗІЮ-137 у харчовай, сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіне, цвёрдых бытавых і зольных адходах, паліве на аснове торфу, прадукцыі сельскагаспадарчага прызначэння, лекава-тэхнічнай сыравіне, экспартаванай прадукцыі лясной гаспадаркі, драўніне і драўніназмяшчальных матэрыялах, якія выкарыстоўваюцца для вырабу мэблі
УДЗЕЛЬНАЙ (АБ’ЁМНАЙ) АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ СТРОНЦЫЮ-90 у харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі
АБ’ЁМНАЙ АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ СТРОНЦЫЮ-90, ЦЭЗІЮ-137, СУМАРНАЙ ЎДЗЕЛЬНАЙ БЭТА-АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ, СУМАРНАЙ ЎДЗЕЛЬНАЙ АЛЬФА-АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ у вадзе пітной
УДЗЕЛЬНАЙ ЭФЕКТЫЎНАЙ АКТЫЎНАСЦІ НАТУРАЛЬНЫХ РАДЫЕНУКЛІДАЎ (ТОРЫЮ-232, РАДЫЮ-226, КАЛІЮ-40, ЦЭЗІЮ-137) у матэрыялах і вырабах будаўнічых, сантэхнічных вырабах, адходах прамысловай вытворчасці, матэрыялах супрацьгалалёдных, матэрыялах на мінеральнай аснове для вырабу мэблі
РАЎНАВАЖНАЙ АБ’ЁМНАЙ АКТЫЎНАСЦІ РАДЫЕНУКЛІДАЎ РАДОНУ-222, ШЧЫЛЬНАСЦІ ПАТОКУ РАДЫЕНУКЛІДАЎ РАДОНУ-222 у паветры памяшканняў будынкаў і збудаванняў, на тэрыторыі зямельных участкаў
МАГУТНАСЦІ ЭКВІВАЛЕНТНАЙ ДОЗЫ ГАМА-ВЫПРАМЕНЬВАННЯ навакольнага асяроддзя, абсталявання (плывучых сродкаў)
ШЧЫЛЬНАСЦІ ПАТОКУ БЭТА-АКТЫЎНЫХ РАДЫЕНУКЛІДАЎ у матэрыялах тэкстыльных, скуры, меху натуральным.